Пенсіянера, які прадаў стрэльбу і купіў труну, вызвалілі ад адказнасці

Пенсіянера, які прадаў стрэльбу і купіў труну, вызвалілі ад адказнасці

Суд Валожынскага раёна разглядаў справу 81-гадовага жыхара Івянца. У лютым Еўрарадыё распавядала пра яго гісторыю. Мужчына вырашыў падрыхтавацца да смерці: прадаў гандляру-расіяніну сваю зарэгістраваную паляўнічую стрэльбу ІЖ-58, за атрыманыя 200 рублёў купіў боты, труну і два крыжы. Была распачатая крымінальная справа за "незаконныя дзеянні ў дачыненні паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі" (ч. 2 арт. 295-1 КК).

Як інфармуе прэс-служба Вярхоўнага суда, суд Валожынскага раёна вырашыў вызваліць пенсіянера ад крымінальнай адказнасці "з-за страты асобай грамадскай небяспекі", вытворчасць па справе спынена. Жыхару Івянца адмянілі падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах, арышт, накладзены на маёмасць, зняты. Гэтая пастанова яшчэ не набыла законную сілу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі