Пентагон абнародаваў відэа запуску ракеты "Тамагаўк" з падлодкі
Міністэрства абароны ЗША апублікавала відэа, як са шматмэтавай атамнай падлодкі USS John Warner адбываецца запуск крылатай ракеты "Тамагаўк". Атака была праведзеная ў рамках аперацыі заходняй кааліцыі супраць аб'ектаў сірыйскай праграмы хімічнай зброі.
Відэаролік з запуску ракеты з'явіўся ў Твітар-акаўнце Пентагона. У паведамленні адзначаецца, што падлодка знаходзіцца ў Міжземным моры.
Атака заходніх сілаў па трох сірыйскіх аб'ектах адбылася ў ноч на 14 красавіка. Паводле інфармацыі Пентагона, былі выпушчаныя 105 ракет. Гэтая атака стала адказам на інфармацыю пра тое, што ў сірыйскім горадзе Дума ўрадавыя войскі Башара Асада зладзілі хімічную атаку.
Watch as @USNavy #sailors aboard #USSJohnWarner (SSN 765) launch a Tomahawk land attack missile on April 14, the from the #MediterraneanSea as part of a multi-national strike operation against the Syrian government. @subgru2 pic.twitter.com/0ynZsRjjPc
— U.S. Dept of Defense (@DeptofDefense) April 14, 2018