Пентагон заявіў, што арганізатары парыжскіх тэрактаў забітыя

Пентагон заявіў, што арганізатары парыжскіх тэрактаў забітыя

Пентагон заявіў, што арганізатары парыжскіх тэрактаў забітыя. Адбылося гэта ў выніку не спецаперацыі, а авіяўдараў па пазіцыях тэрарыстаў з "Ісламскай дзяржавы". Пра гэта 29 снежня заявіў прадстаўнік арміі ЗША Стыў Уорэн.

Ён паведаміў, што ў выніку авіяўдараў, нанесеных міжнароднай кааліцыяй у Сірыі і Іраку, былі забітыя дзесяць чалавек, якія займалі кіруючыя пасады ў "Ісламскай дзяржаве". Сярод іх — Абдул Кадэр Хакім і Шараф аль-Муадан, якія, як мяркуецца, маюць дачыненне да арганізацыі тэрактаў у Парыжы, якія адбыліся 13 лістапада. Тады загінулі 130 чалавек, пацярпелі больш за 360 чалавек.

Адзначаецца, што Шараф аль-Муадан рыхтаваў новыя тэракты ў краінах Захаду.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі