У Парыжы пахавалі паліцэйскіх сабак, якія загінулі ад рук тэрарыстаў
У Парыжы з пашанай пахавалі паліцэйскіх дваіх паліцэйскіх сабак, якія загінулі падчас затрымання тэрарыстаў. Аперацыя па захопе ісламскіх баевікоў прайшла два дні таму ў парыжскім раёне Сэн-Дэні і тады удалося затрымаць семярых падазраваных у арганізацыі серыі тэрактаў 13 лістапада.
Падчас аперацыі былі параненыя пяцёра паліцыянтаў і загінулі дзве службовыя сабакі. Пра адну з іх, бельгійскую аўчарку па мянушцы Дызель, французскія праваахоўнікі пісалі ў сацыяльных сетках. Паводле гэтай інфармацыі, Дызелю было сем гадоў. Сабака неаднаразова ўдзельнічаў у спецаперацыях і займаўся пошукам выбухоўкі.
Таксама загінуў яшчэ адзін паліцэйскі пёс па мянушцы Маліко.
У сацыяльных сетках пачалася акцыя – гаспадары здымаюць сваіх сабак і катоў з плакатамі #JeSuisChien і #JeSuisDiesel.
Фота: сацыяльныя сеткі