У Бруселі затрымалі галоўнага падазраванага ў арганізацыі парыжскіх тэрактаў

У Бруселі затрымалі галоўнага падазраванага ў арганізацыі парыжскіх тэрактаў

Паліцыя Бруселя затрымала аднаго з галоўных падазраваных у арганізацыі тэрактаў у Парыжы Салаха Абдэслама. Аперацыя па яго затрыманні праходзіла ў прыгарадзе Маленбек. Абдэслам атрымаў раненне ў нагу.

Улады Бельгіі раней прызналі, што рабочы прыгарад Бруселя Маленбек стаў “палітычнай сталіцай ісламу ў кантынентальнай Еўропе”. Чацвёра арганізатараў лістападаўскіх тэрактаў у Парыжы жылі менавіта ў Маленбеку.

Як перадае ВВС, арышт Салаха Абдэслама можа стаць буйной падзеяй у міжнароднай барацьбе з тэрарызмам. Ён апошні з выжылых удзельнікаў тэрарыстычнага нападу ў Парыжы ў лістападзе 2015 года. Па некаторых дадзеных, ён быў у шэрагах галоўных арганізатараў гэтага нападу.

Салаху Абдэсламу 26 гадоў, ён грамадзянін Францыі, які нарадзіўся ў Бруселі і затым пасяліўся ў Маленбеку. Ён збег у Бельгію з Парыжу праз некалькі гадзінаў пасля тэракту 13 лістапада мінулага года, падчас якога загінулі 130 чалавек. З тых часоў ён хаваўся.

Разам з братам Брахімам, загінулым у Парыжы, Абдэслам меў у французскай сталіцы бар — установу зачынілі за гандаль наркотыкамі за два тыдні да тэрактаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі