Перанесены матч чэмпіянату Беларусі — згарэла форма гасцявой хакейнай каманды
Перанесены матч пераходнага турніру хакейнага чэмпіянату Беларусі паміж камандамі "Брэст" і "Хімік" (Наваполацк). Як паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі хакея, прычынай стала начное здарэнне — згарэла форма гасцявой хакейнай каманды. Пажар адбыўся 7 лютага пасля 2-й гадзіны ночы ў распранальні Палаца спорту, спрацавала аўтаматычная пажарная сігналізацыя.
Ніхто з людзей не пацярпеў. Тры чалавекі, якія знаходзіліся ў будынку, самастойна яго пакінулі. Пажар быў хутка ліквідаваны ратавальнікамі. Агонь паспеў знішчыць два камплекты формы, яшчэ 23 камплекты пашкоджаны, была пашкоджана і маёмасць. Мяркуецца, што прычынай узгарання стала электрацеплавая пушка, пакінутая ў распранальні ўключанай. Цёплае паветра было накіравана на спартыўную форму, якая з часам аплавілася, а пасля і загарэлася, паведамляе прэс-служба МНС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.