Ператрус у БАЖы скончаны, Андрэя Бастунца адпусцілі

Ператрус у БАЖы скончаны, Андрэя Бастунца адпусцілі

Завяршыўся ператрус на офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў. Сілавікі забралі сістэмны блок, тэчку з заявамі на ўступленне ў арганізацыю. Яны агледзелі ўсе працоўныя месцы і шафы. Дзверы ў офіс БАЖ апячаталі.

Старшыню БАЖ Андрэя Бастунца не затрымалі. Пасля ператруса ў офісе БАЖ яго давялі да машыны і адпусцілі.

Як і яго намеснік Барыс Гарэцкі, Бастунец не мае ніякага працэсуальнага статусу.

Ператрусы ў журналістаў і праваабаронцаў адбыліся зранку 16 лютага ў розных гарадах краіны. Следчы камітэт патлумачыў іх тым, што шукаюць сляды "фінансавання пратэснай дзейнасці". Ператрусы праводзяць супрацоўнікі ГУБАЗіК.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі