Першы выбарчы пікет "кандыдата пратэсту" з'явіўся ў Мінску
21 траўня ў Мінску каля Камароўскага рынку прайшоў першы легальны выбарчы пікет "кандыдата пратэсту" Уладзіміра Няпомняшчых.
Ініцыятыўныя групы кандыдатаў з сённяшняга дня маюць права збіраць подпісы за вылучэнне іх кандыдатамі ў прэзідэнты. За месяц яны павінны сабраць па 100 тысяч подпісаў за сваіх вылучэнцаў.
Таксама на мінскіх вуліцах ужо з'явіліся пікеты Алега Гайдукевіча — прэтэндэнта ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.