Peugeot беларускай зборкі каштуюць даражэй, чым у Расіі

Французская група Peugeot Citroen сумесна з беларускім прадпрыемствам "Юнісон" і кампаніяй "ПС Аўто Груп" пачалі збіраць аўтамабілі ў Беларусі. Першыя Peugeot ўжо з'явіліся ў продажы.

Раней мінскі дылер Peugeot і Citroen заяўляў, што аўтамабілі, сабраныя ў Беларусі, будуць таннейшыя на пару тысяч даляраў. Напрыклад, красовер Peugeot 3008 на сайце дылера на самай справе патаннеў на 3 тысячы еўра. Але чаканні, што аўтамабіль будзе каштаваць як у Расіі, не апраўдаліся. Беларускія аўто даражэйшыя за расійскія прыкладна на тысячу еўра.

Peugeot і Citroen беларускай зборкі будуць таннейшыя на пару тысяч

Рухавік і каробка перадач

Аўто

Access

Active

Allure

1.2 VTi (72 к.с.)

Механічная, 5-ступеньчатая

Peugeot 301

€ 10 300

-

-

1.6 VTi (115 к.с.)

Механічная, 5-ступеньчатая

Peugeot 301

-

€ 11 900

-

1.6 VTi (115 к.с.)

Аўтаматычная, 4-ступеньчатая

Peugeot 301

-

€ 12 700

€ 13 700

1.6 VTi (120 к.с.)

Механічная, 5-ступеньчатая

Peugeot 3008

-

€ 17 800

-

1.6 THP (150 к.с.) Аўтаматычная, 6-ступеньчатая

Peugeot 3008

-

€ 19 990

€ 21 600

Рухавік і каробка перадач

Аўто

Access

Active

Allure

1.2 VTi (72 к.с.) Механічная, 5-ступеньчатая

Peugeot 301

 € 8537

(665 900*)

-

-

1.6 VTi (115 к.с.) Механічная, 5-ступеньчатая

Peugeot 301

-

 € 10 806

(842 900)

-

1.6 VTi (115 к.с.) Аўтаматычная, 4-ступеньчатая

Peugeot 301

-

€ 11 255

(877 900)

 € 12 153

(947 900)

1.6 VTi (120 л.с.) Механічная, 5-ступеньчатая

Peugeot 3008

-

 € 17 205

(1 342 000)

-

1.6 THP (150 л.с.) Аўтаматычная, 6-ступеньчатая

Peugeot 3008

-

 € 18 962

(1 479 000)

 € 20 051

(1 564 000)

*цэны ў расійскіх рублях пералічаныя па курсе 78 расійскіх рублёў за еўра

Аўтамабілі збіраюць на заводзе "Юнісон" у вёсцы Абчак пад Мінскам. Зборка адбываецца ў рэжыме CKD — гэта тэхналогія імпарту аўтамабіляў, арыентаваная на абыход высокіх мытных пошлін. Камплектавальнікі прывозяць у Беларусь і далей збіраюць на прадпрыемстве. Стаўка на камплектавальнікі значна ніжэйшая за стаўку на гатовы аўтамабіль. Яна пасля ўступлення Беларусі ў Мытны саюз павялічылася ў некалькі разоў. Таму аўтамабілі, сабраныя пад Мінскам, таннейшыя за кошт мытнай стаўкі і ўтылізацыйнага збору.

Peugeot Citroën аб зборцы ў Беларусі: мы выйграем ад падатковых прэферэнцый

Фота: peugeot.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі