Пінскім турагенцтвам рэкамендавалі не вазіць людзей на ўкраінскія рынкі

Пінскія ўлады пачалі рэалізоўваць план прафілактыкі грыпу і вострых рэспіраторных хваробаў.
Гэтак, да 8 лістапада працягнутыя вакацыі ў навучальных установах. Абмежавана колькасць масавых мерапрыемстваў, асабліва з удзелам дзяцей. Для гараджан наладжана праца “гарачых тэлефонаў”.

З гарадскога бюджэту выдзеленыя дадатковыя сродкі на закуп неабходных лекаў.

Турыстычным агенцтвам рэкамендавана абмежаваць арганізацыю шоп-тураў ва Ўкраіну.

За апошні тыдзень у Пінску зарэгістравана 1868 выпадкаў грыпу і іншых рэспіраторных інфекцый. 64% хворых — дзеці да 18 год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі