“Піраты” перакруцілі сэнс, агучваючы серыял “Ранішняе шоў”
"Ранішняе шоу"
“Піраты” змянілі сэнс, агучваючы адну з серый серыяла “Ранішняе шоў” .
Падзеі чацвёртай серыі адбываюцца на фоне першых месяцаў вайны ва Украіне. У адным з эпізодаў на сувязь з галоўнымі героямі шоў выходзіць фатограф-фрылансер, які працуе ў Марыупалі. У арыгіналу ён прамаўляе фразу: “Рускія не толькі бамбуюць горад. Грамадзянскіх расстрэльваюць на вуліцы”.
Але ў перакладзе адной з расійскіх пірацкіх груп дубляжу RuDub, гэта фраза гучыць інакш: “Азоў” расстрэльвае грамадзянскіх”. Пры гэтым некаторыя іншыя групы дубляжу перавялі гэты эпізод карэктна.
“Ранішняе шоў” — серыял Apple. Ён расказвае пра працу журналістаў выдуманага папулярнага амерыканскага тэлеканала. У серыяле рэгулярна сустракаюцца спасылкі да рэальных падзей у свеце.
Калі вы ўсё яшчэ глядзіце серыялы на пірацкіх сэрвісах, паспрабуйце перайсці на субтытры — тады ёсць шанец не трапіць на вуду несумленных аўтараў дубляжу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.