Побач з амбасадай Расіі ў Мінску заўважылі чалавека з камянямі
Побач з амбасадай Расіі ў Мінску заўважылі чалавека з камянямі. Фота з'явілася ў Telegram "Вясны". Праваабаронцы мяркуюць, што гэта быў правакатар. Аднак ніякіх інцыдэнтаў не адбылося.
8 снежня да расійскай амбасады прыходзіла калона праціўнікаў інтэграцыі Беларусі з Расіяй. У ёй налічвалася да тысячы чалавек. Яны перадалі праз міліцыю дыпламатам рэзалюцыю антыінтэграцыйнага мітынгу, які ў нядзелю прайшоў на Кастрычніцкай плошчы. Пасля гэтага людзі пайшлі назад у цэнтр сталіцы. Амбасаду ахоўвалі ўзмоцненыя сілы сілавікоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.