Побач з Зямлёй праляцеў астэроід памерам з аўтобус
Побач з Зямлёй праляцеў астэроід памерам з аўтобус (у папярочніку памеры складаюць ад 6 да 14 метраў). У панядзелак удзень касмічны падарожнік наблізіўся да нашай планеты на 87 тысяч кіламетраў (ён праляцеў паміж Зямлёй і Месяцам). Як інфармуе ТАСС, ніякай пагрозы для зямлян ён не стварыў.
Цікава, што астэроід, які атрымаў назву 2017 SX17, навукоўцы заўважылі толькі 24 верасня. Паводле разлікаў, ён аблятае вакол Сонца за 467 дзён.
Цяпер спецыялісты NASA сочаць за іншым астэроідам, які мае назву 2012 TC4. Яго памеры складаюць ад 12 да 27 метраў. 12 кастрычніка ён мусіць праляцець міма Зямлі на адлегласці 43,5 тысячы кіламетраў. Астэроід ужо параўналі з метэарытам, які ў лютым 2013 года ўзарваўся над Чалябінскам.