Польшча можа ўвесці кантроль на межах з боку ЕС
Польшча не выключае магчымасці часовага ўвядзення кантролю на межах з боку Еўрасаюза. Пра гэта заявіў журналістам кіраўнік польскага МЗС Вітольд Вашчыкоўскі.
“Можа быць, тут і там спатрэбіцца ўвесці часовы кантроль на межах у сувязі з наплывам вялікай колькасці людзей”.
Таксама Вашчыкоўскі адзначыў, што такі кантроль часам уводзіўся пра правядзенні буйных палітычных і спартовых мерапрыемстваў, але гэта не азначае выхаду краіны з Шэнгенскага пагаднення, інфармуе tvn24.pl.
Нагадаем, што на мінулым тыдні Аўстрыя заявіла пра часовы выхад з Шэнгену і ўвяла на межах татальны кантроль. Гэта было звязана з вялікім наплывам бежанцаў.
Фота: tvn24.pl