Польшча спрашчае працэдуру легалізацыі для беларусаў з гуманітарнымі візамі

Польшча спрашчае працэдуру легалізацыі для беларусаў з гуманітарнымі візамі

Польшча спрашчае працэдуру легалізацыі (атрымання дазволу на часовае пражыванне) для беларусаў з гуманітарнымі візамі. Адпаведная пастанова пачне дзейнічаць з 9 ліпеня, паведамляе партал польскага ўраду. Беларускія грамадзяне, якія знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы на падставе нацыянальных віз, выдадзеных з мэтай прыезду па гуманітарных прычынах (і ў шэрагу іншых выпадкаў), змогуць звяртацца па новы від дазволу на часовае пражыванне. Ёсць умова — беларус мусіў жыць на тэрыторыі Польшчы непасрэдна перад падачай заявы.

Дазвол выдадуць адразу на тры гады. Пра перавагі новаўвядзення інфармацыя пададзена ў тым ліку і па-беларуску.

Прэс-сакратар Упраўлення па справах замежнікаў Якуб Дудзяк кажа, што "магчымасць спрошчанай легалізацыі пражывання — гэта яшчэ адна праява асаблівай падтрымкі Польшчай беларускага народу, які перажывае рэпрэсіі ў сваёй краіне са жніўня 2022-га".

Нядаўна Святлана Ціханоўская сустракалася з прэм'ер-міністрам Польшчы Матэушам Маравецкім. Якраз абмяркоўваліся пытанні легалізацыі беларусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі