Польскія мытнікі вышлі на працу на польска-расійскай мяжы
Сітуацыя на польска-расійскай мяжы ў нядзелю значна палепшылася — польскія мытнікі вышлі на працу. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар рэгіянальнага ўпраўлення Мытнай службы ў Ольштыне Рышард Худы.
Паводле яго слоў, чарга на пераходзе ў Бязледах скарацілася са 140 да 90 машын, хоць у начную змену працавалі толькі два мытнікі. Разам з тым прэс-служба Калінінградскай чыгункі паведаміла, што аднавілася курсаванне міжнароднага пасажырскага цягніка Калінінград-Гдыня з прамым бесперасадачным вагонам да Берліна.
Гэты цягнік быў адменены 25 студзеня з-за спынення працы польскіх мытнікаў. Худы адзначыў, што ў дадзены момант памежны пераход абслугоўваюць чатыры польскія мытнікі.
РИА Новости