Польскую гуманітарную візу можна атрымаць толькі ў Брэсце, Пінску і Баранавічах

Віза / zerkalo.io
Віза / zerkalo.io

Падаць дакументы на польскую гуманітарную візу беларусы цяпер могуць толькі ў візавыя цэнтры ў Брэсце, Баранавічах і Пінску, піша zerkalo.io.

"Візавыя цэнтры горада Мінска, Гомеля і Магілёва спынілі прыём дакументаў на гуманітарныя візы. Але калі ў вас мінская прапіска, вы можаце звярнуцца да нас напрамую па электроннай пошце", — кажуць у консульскім аддзеле польскай амбасады.

У такім разе сітуацыю будуць разглядаць індывідуальна і можна будзе падаць дакументы ў Мінску. Але для асабістага разгляду заяўнік мусіць абгрунтаваць факт рэпрэсій і прыкласці да заяўкі сканы пацвярджальных дакументаў.

Таксама ў сталічны консульскі аддзел могуць падаваць індывідуальныя заяўкі і жыхары іншых рэгіёнаў Беларусі, калі ёсць падставы казаць аб рэпрэсіях супраць іх. Перад падачай заяўкі дыпламаты рэкамендуюць даслаць паштовы зварот. Калі дакументальных пацвярджэнняў рэпрэсій няма, трэба будзе звяртацца ў візавыя цэнтры Брэсцкай вобласці.

"Віцебск, Мінск, Гомель і Магілёў абслугоўвае консульства ў Мінску, і іх візавыя цэнтры, адпаведна, таксама", — кажуць у амбасадзе.

Дыпламаты адзначаюць, што змяншэнне колькасці гарадоў, дзе можна падаць дакументы на гуманітарную візу, — гэта рашэнне польскага МЗС, таму каментаваць яго складана. "Але ў нас скарачаецца колькасць дыпламатаў, супрацоўнікаў, і таму крыху скарачаецца і колькасць дакументаў, якія прымаюцца", — дадаюць дыпламатычныя работнікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі