Port Monе “агучыць” новы спектакль тэатра Вольгі Скварцовай

Гурт Port Monе працуе над музычным афармленнем спектакля SCVO’S dance “Секунда ДО”.



“Гэта вельмі цікавая задума кіраўніцы тэатра Вольгі Скварцовай — паказаць некаторыя жаночыя аспекты, вельмі цікавая тэма і таму ўзнік некі рэзананс, — распавядае пра спектакль лідар Port Monе Аляксей Варсоба. — Таму атрымалася працаваць разам і ствараць спектакль. На маю думку, мы з музыкамі прыўносім нейкую энергію, якой першапачаткова не было ў танцы”.



Першая спроба сумеснай працы пластычнага тэатра “SCVO’S dance” і эмбіэнт-праекта Port Monе адбылася яшчэ летам. Тады акцёры тэатра зладзілі імправізаваны танец пад музыку гурта ў “Чырвоным дворыку”. Натхнёныя вынікам, лідары праектаў Вольга Скварцова і Аляксей Варсоба вырашылі працягнуць эксперыменты.



Першапачаткова планавалася, што гэты тандэм будзе мець больш імправізацыйны характар.



“Але калі пачалі рэпетаваць з гуртом, усё пачало набываць закончаную мастацкую форму, — кажа Вольга. — Ды і ўвогуле, задума спектакля вельмі пасавала да тых твораў, якія ёсць у гурта”.


Пакуль такія музычныя эксперыменты закранулі толькі адзін спектакль SCVO’S dance. Гледачоў не чакае ніякіх новых эксперыментаў, выключна трансфармацыя ў он-лайн рэжыме, інтрыгуе Вольга Скварцова.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі