Беларусь у 2015 годзе пакіне сабе пошліны ад экспарту нафтапрадуктаў

Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу беларускага ўрада, адпаведны пратакол ужо завізіравалі ў Сочы першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка і расійскі віцэ-прэм'ер Аркадзь Дварковіч.

Новая дамоўленасць пакуль распаўсюджваецца на 2015 год. Якая сума атрымаецца ў выніку, невядома.

Агулам наша краіна штогод пералічвае ў расійскі бюджэт каля 3-4 мільярдаў долараў пошлін ад экспарту нафтапрадуктаў, вырабленых з бяспошліннай расійскай нафты. Мінск дамогся права ў 2015 годзе пакінуць у сваім бюджэце 1,5 млрд долараў вывазных экспартных пошлін на нафтапрадукты з расійскай нафты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі