"Прабіваем чарговае дно": Бабарыку пазбаўляюць абароны адвакатаў

Віктар Бабарыка ў часе суда / БЕЛТА​
Віктар Бабарыка ў часе суда / БЕЛТА​

Віктар Бабарыка не можа атрымаць юрыдычную дапамогу, паколькі прафесійная дзейнасць яго адвакатаў прыпыненая рашэннем міністра юстыцыі.

Пакуль рашэнне абарачальнае, але абаронцы Бабарыкі Яўген Пыльчанка і Наталля Мацкевіч могуць быць пазбаўленыя адвакацкага статусу.

Дысцыплінарныя разборы ў дачыненні да Пыльчанкі і Мацкевіч былі распачатыя 12 і 20 кастрычніка. У найбліжэйшыя дні камісія Мінскай гарадской калегіі адвакатаў будзе разглядаць гэтае пытанне, расказвае экс-адвакат Віктара Бабарыкі Дзмітрый Лаеўскі.

— Ёсць беларускае заканадаўства, і ёсць міжнароднае права. Яны гарантуюць права на юрыдычную дапамогу. У тым ліку гэта права ўключае магчымасць выбіраць абаронцу, — кажа Лаеўскі. Цяпер Віктар Бабарыка фактычна страціў адвакацкую дапамогу.

 

Адвакатаў адхілілі пасля абскарджання прысуду

“Пробиваем очередное дно”: Бабарико лишают защиты адвокатов
Абарона Бабарыкі падала наглядную скаргу ў Вярхоўны суд / Еўрарадыё

Юрыст падкрэслівае, што асоба абаронцы мае вялікае значэнне.

— Не так даўно быў абскарджаны прысуд, па якім Віктар Бабарыка накіраваны ў калонію. І нават ва ўмовах бяспраўя існуе імавернасць перагляду або запуску нейкіх працэсаў па пераглядзе прысуду.

Рыхтуючы скаргу, мы выявілі абуральныя парушэнні. Безумоўна, трэба будзе адстойваць пазіцыю. Крымінальная справа складае больш за 120 тамоў, і працэс ішоў шмат месяцаў. Нескладана зразумець, што тыя, хто дасканала гэта ўсе ведаюць, не могуць быць замененыя.

Акрамя таго, Віктару Бабрыку можа спатрэбіцца дапамога ў рамках "зыходнай справы", па якой дагэтуль знаходзіцца пад вартай Эдуард Бабарыка.

“Пробиваем очередное дно”: Бабарико лишают защиты адвокатов
Сілавікі каля дзвярэй штаба Віктара Бабарыкі / Еўрарадыё

На думку сябра Каардынацыйнай рады Максіма Баграцова, трэба прыцягваць увагу грамадства да праблемы і працягваць змагацца, бо невядома, каму дапамога спатрэбіцца заўтра.

— Такое ўражанне, што мы прабіваем чарговае дно. Віктар Дзмітрыевіч, будучы, напэўна, самым публічным зняволеным, — гэта першая ластаўка. Калі гэта адбываецца з ім, з добрай імавернасцю гэта будзе адбывацца з нейкім наступным таварышам. Гэта тычыцца ўсіх, у тым ліку людзей, якія знаходзяцца ва ўладзе.

Таксама Дзмітрый Лаеўскі перадаў апошнія навіны пра Віктара Бабарыку.

— Тыдзень адвакаты не могуць трапіць да яго, таму што іх дзейнасць прыпыненая. Але тыдзень таму пачала фармавацца праблема, звязаная з камунікацыяй з роднымі. Было запланавана некалькі званкоў. Звычайна вязням дазваляюць іх. Але гэтыя званкі не адбыліся. Не ведаю чаму. Але ведаю, што тыя, каму ён павінен быў патэлефанаваць, чакалі.

Лісты таксама аддаюцца ўсяго некалькі разоў на месяц, але ўсё-ткі даходзяць да Віктара Бабарыкі.

— Што звязана з працай. Праблема была з высокай тэмпературай у пякарні, дзе ён працаваў. Пасля нашага звароту прыехала камісія, па звестках калоніі, умовы працы адпавядаюць стандартам. Але мы не можам даведацца падрабязнасцяў без адвакатаў. Умовы ў непрацоўны час звычайныя, як ва ўсіх астатніх людзей, — заключае Дзмітрый Лаеўскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі