Прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч галадае за кратамі ўжо 50‑ы дзень

Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч у зняволенні працягвае галадоўку ўжо 50‑ы дзень. Ён патрабуе судовага разгляду справы, ці змянення меры стрымання. Нядаўна ж следства было падоўжанае да 3 ліпеня. "Наша ніва" нагадвае, што Мікалай Аўтуховіч разам з Юрыем Лявонавым і Ўладзімірам Асіпенкам быў затрыманы ў Ваўкавыску 8 лютага. Ад гэтага часу яны знаходзяцца ў СІЗА на Валадарцы. Іх абвінавачваюць у падпалах і падрывах маёмасці ваўкавыскіх чыноўнікаў.

Прадстаўнікі беларускай апазіцыі ўжо некалькі месяцаў праводзяць акцыі салідарнасці са зняволенымі, дамагаюцца іхнага вызвалення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі