Прадпрымальнікі прапануюць правесці ў Беларусі дэнамінацыю

Дзелавая супольнасць Беларусі прапануе ўраду і Нацбанку правесці дэнамінацыю ў бліжэйшы час. Такое меркаванне выказаў старшыня Беларускага саюза прадпрымальнікаў Аляксандр Калінін.

Калінін нагадаў, што грошы выконваюць не толькі функцыю зберажэння даходаў, але яшчэ і функцыю разлікаў. "У краіне павінен быць нармальны банкнотны шэраг. Старэйшая банкнота павінна быць эквівалентная хоць бы 100 доларам. Цяпер яна роўная 13 доларам", — перадае tut.by словы Калініна. Ён нагадаў, што ў Беларусі ўжо ёсць надрукаваныя новыя грошы.

Калінін згадаў заўвагу кіраўніцтва Нацбанка, што дэнамінацыю трэба праводзіць пры інфляцыі менш за 10%. Але ў такім разе, на думку кіраўніка саюза прадпрымальнікаў, грошы давядзецца цягаць мяхамі. Эксперт мяркуе, што з банкнотаў "можна спакойна прыбраць 4 нулі".

Фота — ej.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі