Прадстаўніка Беларусі на "Еўрабачанні-2016" будуць выбіраць толькі гледачы

Прадстаўніка Беларусі на "Еўрабачанні-2016" будуць выбіраць толькі гледачы

Прадстаўнік Беларусі на песенны конкурс "Еўрабачанне-2016" будзе вызначаць толькі глядацкае галасаванне. Адпаведныя змены ў палажэнне аб правядзенні нацыянальнага адборачнага тура конкурсу 21 кастрычніка зрабіў пастаянны аргкамітэт пад старшынствам міністра культуры Барыса Святлова.

Як адзначыла кіраўніца праекта "Еўрабачанне" ў Беларусі" Вольга Шлягер, выбар канкурсанта пры дапамозе толькі глядацкага галасавання — самая празрыстая форма для вызначэння годнага прэтэндэнта.

Аддаць свой голас за ўпадабанага выканаўцу можна будзе па тэлефоне ці праз sms падчас трансляцыі фінальнага шоў адборачнага тура. Саміх жа фіналістаў для адборачнага туру вызначыць прафесійнае журы падчас праслухоўвання, інфармуе БелаПАН.

Заяўкі на ўдзел у адборы пачнуць прымаць з 23 кастрычніка.

Фота: gencol.az

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі