Прадстаўнікі МВФ сустрэнуцца з уладамі і незалежнымі экспертамі

На наступным тыдні ў Беларусь прыедзе місія Міжнароднага валютнага фонду. Пастаянная прадстаўніца МВФ у Беларусі Наталля Калядзіна паведаміла Еўрарадыё, што візіт будзе планавым.
Па яе словах, прыезд замежных экспертаў быў запланаваны даўно. Разам з беларускімі ўладамі і незалежнымі экспертамі яны будуць абмяркоўваць прагнозы выхаду з крызісу:

Наталля Калядзіна: “Гэта штогадовыя кансультацыі з уладамі практычна ўсіх краінаў па эканамічнай палітыцы за мінулы год і дыскусіі аб эканамічнай палітыцы на будучы год. Мы будзем таксама абмяркоўваць пытанні магчымасці вяртання тэмпаў росту ў сярэднетэрміновай перспектыве 3-5 гадоў”.

МВФ чакае, што ўжо ў наступным годзе ў нашай краіне, як і ў іншых, пачнецца хоць і невялікі, але эканамічны рост.

Мяркуецца, што акрамя гэтай місіі ў бліжэйшыя паўгода нашу краіну прадстаўнікі МВФ наведаюць яшчэ двойчы — у канцы гэтага года і ў лютым наступнага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі