Прадзюсар Nаviband адказаў, чаму гурт браў удзел у канцэрце КДБ

Прадзюсар Nаviband адказаў, чаму гурт браў удзел у канцэрце КДБ

Прадзюсар Nаviband Аляксандр Табольскі пацвердзіў удзел каманды ў канцэрце, прысвечаным 100-годдзю КДБ у Беларусі. На сваёй старонцы ў Фэйсбуку ён патлумачыў, што Nаviband — апалітычны гурт, абавязак якога — "данесці сваю музыку і мэсідж пра тое, што на мапе свету ёсць цудоўная краіна Беларусь, у ёй жывуць выдатныя добрыя людзі, у яе ёсць шматвекавыя традыцыі і неверагодна мiлагучная i прыгожая мова". Прадзюсар падкрэсліў, што гурт "рады, што і ў дзяржаўных установах робяць выбар на карысць актуальнай беларускай музыкі".

 

Навіну пра тое, што Nаviband браў удзел у канцэрце, прысвечаным стагоддзю беларускага КДБ, апублікаваў тэлеканал "Белсат", спасылаючыся на допіс наведнікаў канцэрта. Канцэрт быў паказаны па тэлебачанні 20 снежня. У ім таксама выступілі спявачкі Алёна Ланская, Іна Афанасьева, Жанет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі