Праект "Cinemascope" спыняе працу ў малой зале кінатэатра "Ракета"
Малая зала "Ракеты" / tut.by
1 кастрычніка Cinemascope.by спыняе сваю працу ў малой зале кінатэатра "Ракета". Паведамленне пра гэта з'явілася на старонцы праекта ў Facebook.
"На жаль, наша бачанне таго, як павінна будавацца рэпертуарная палітыка дадзенай пляцоўкі, не супадае c планам развіцця кінатэатра, які маецца ў кіраўніцтва УП "Кінавідэапракат", — пішуць аўтары праекта.
Нягледзячы на тое, што праект спыняе працу ў малой зале, запланаваная кінапраграма ў вялікай не адмяняецца. Кожную трэцюю сераду месяца тут будуць прадстаўлены танцавальныя і оперныя спектаклі найлепшых тэатраў свету.
Акрамя таго, у кастрычніку аматараў кіно чакаюць на традыцыйным Beat Weekend 2019 у Мінску. Ужо ў гэты чацвер адкрыецца Garage Screen Film Festival | Минск.
"Фінал гэтай гісторыі аказаўся нечакана хуткім, — пішуць аўтары "Cinemascope". — Але той факт, што ў гэтым годзе праекту "Cinemascope" споўнілася 10 гадоў (калі весці адлік ад першых паказаў у Доме кіно, пасля якога былі "Перамога", "Цэнтр-відэа" і, нарэшце, "Ракета"), выклікае спадзеў, што гэта была не дарэмная трата часу і сіл, а мы змаглі прадаставіць вам нямала магчымасцей адкрыць для сябе ўсю разнастайнасць і бязмежнасць мовы кіно".