Праект “Сваё кіно” адкрывае новы сезон. Чаго чакаць?
23 красавіка ў АРТкінатэатры адбудзецца прэм’ера фільмаў Аляксея Кузняцова “Фестываль у Сан-Маўра” і “The Farside”. Паказ ладзіць пазнавальна-забаўляльны праект “Сваё кіно: любім і глядзім”. Чым адметныя стужкі Кузняцова і чаму іх варта паглядзець? Якія ўвогуле навіны ў беларускім кіно – распавядае кінапрадзюсар і кіраўнік праекта “Сваё кіно” Леанід Каліценя.