Праект, які прадугледжвае знос Асмалоўкі, рабіўся яшчэ ў 2014 годзе

Праект, які прадугледжвае знос Асмалоўкі, рабіўся яшчэ ў 2014 годзе

Знос Асмалоўкі — мінскага квартала з двухпавярховых дамоў пасляваеннай забудовы — быў запланаваны праектам дэтальнага планавання яшчэ ў 2014 годзе. Менавіта тады рабіўся праект. Пра гэта Еўрарадыё стала вядома з уласных крыніц.

Пры гэтым генеральным планам Мінска прадугледжаная “рэканструкцыя” Асмалоўкі, хаця ў праекце пазначаны знос двухпавярховых дамоў, будаўніцтва на іх месцы 5- і 6-павярховых. Таксама паводле праекта ў раёне мусіць з’явіцца два дзіцячыя садкі і гандлёвы цэнтр.

Прэзентацыя праекта забудовы Асмалоўкі адбудзецца 26 чэрвеня ў 18:30 у будынку адміністрацыі Цэнтральнага раёна (Мельнікайтэ, 6).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі