Пракуратура Польшчы разглядае запыт на экстрадыцыю Пуцілы і Пратасевіча

Пракуратура Польшчы разглядае запыт на экстрадыцыю Пуцілы і Пратасевіча

Пракуратура Польшчы атрымала дакументы на экстрадыцыю Сцяпана Пуцілы і Рамана Пратасевіча, якія дасылаў Следчы камітэт Беларусі. 

"Дакументы, якія тычацца запыту ўладаў Беларусі пра выдачу двух беларускіх грамадзян, перададзеныя ў адпаведную пракуратуру з мэтай апрацоўкі ў адпаведнасці з палажэннямі Пагаднення паміж Польшчай і Беларуссю аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных, працоўных і крымінальных справах ад 26 кастрычніка 1994 года. Справа знаходзіцца на разглядзе", — цытуе ТАСС заяву прэс-службы Генпракуратуры Польшчы. 

У 2015 годзе Пуціла і Пратасевіч стварылі канал NEXTA на YouTube. У 2017-м канал быў створаны ў Telegram. Улетку і ўвосень 2020-га гэты Telegram-канал стаў адной з асноўных пляцовак для праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі.

У кастрычніку Вярхоўны суд прызнаў тэлеграм-канал і ягоны лагатып экстрэмісцкімі. На Пуцілу і Пратасевіча пачалі крымінальную справу за арганізацыю масавых беспарадкаў і групавых дзеянняў, спалучаных з непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, а таксама за ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці. КДБ Беларусі ўнёс абодвух у спіс асоб, якія маюць дачыненне да тэрарызму.

Раман Пратасевіч, які пакінуў ТГ-канал у 2020-м, зараз жыве не ў Польшчы, а ў іншай краіне. У гутарцы з Еўрарадыё ён каментаваў сітуацыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі