Пракуратура выявіла ў Мінску небяспечныя для дзяцей атракцыёны
У Партызанскім раёне Мінска выявілі небяспечныя для дзяцей атракцыёны, а таксама гульнявое надзіманае абсталяванне. Як адзначае прэс-служба Генпракуратуры, тэхнічны стан некаторых забаўляльных комплексаў пагражаў жыццю і здароўю дзяцей.
Праверкай атракцыёнаў займаліся супрацоўнікі пракуратуры Партызанскага раёна Мінска і Дзяржпрамнагляду горада.
Яны выявілі, што на асобных атракцыёнах не былі нацягнутыя швартовачныя элементы, мелі прагін і слабіну. У некаторых месцах не былі агароджаныя пункты кіравання і энергазабеспячэння, а таксама сістэмы мацавання.
Выявілася і тое, што эксплуатацыяй атракцыёнаў займаліся людзе, на гэта не ўпаўнаважаныя. Акрамя таго, у іх не было сродкаў гукавой і светлавой сігналізацыі, а таксама спецыяльнай экіпіроўкі.
Пракуратура загадала выправіць выяўленыя парушэнні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.