Прапагандыст Азаронак стаў выкладчыкам

Прапагандыст Рыгор Азаронак / Калаж Еўрарадыё

Прапагандыст Рыгор Азаронак / Калаж Еўрарадыё

Прапагандыст Рыгор Азаронак стаў выкладчыкам. З верасня ён будзе весці ў Полацкім дзяржаўным універсітэце семінары "Асновы медыябізнесу", піша "Наша ніва".

Выкладчыкам Азаронка паставілі на фінансава-эканамічны факультэт, на кафедру сацыяльных камунікацый. Пары ён будзе весці ў трэцяга курса. У Полацкім дзяржаўным універсітэце сёлета прайшла хваля затрыманняў і звальненняў. Прапагандыст ухваляе і цяперашнія рэпрэсіі, і сталінскія.

Дагэтуль Рыгор Азаронак прыязджаў у ВНУ на сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі.

Летась у БДУ пачаў выкладаць яшчэ адзін прапагандыст — Ігар Тур.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі