Прапагандысты пайшлі ў атаку, новы вораг — Паца-Ваца

Паца-Ваца / БТ
Паца-Ваца / БТ

Прапагандысты знайшлі новага ворага беларускай стабільнасці, гэтым разам яны пайшлі ў атаку на Пацу-Вацу — ляльку-вядоўцу з беларускага тэлебачання 1990-х.

Галоўная прэтэнзія, якую агучыў праўладны "Саюз блогераў" і ўжо падтрымаў супрацоўнік "СТВ" Грыгорый Азаронак — у тым, што Паца-Ваца з'яўляецца на гадзінніках "Луч" і ў выглядзе прынта на цішотках. На гэтым не ўсё: логіка прапагандыстаў не да канца зразумелая, але яны абурыліся і тым, што "заходнія канторкі" ў Беларусі "адчуваюць сябе занадта вольна".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі