Уся праўда ў тым... Як прапагандысты выкарыстоўваюць тэорыі змовы

Евгений Казарцев
"Рэптылоідаў" і "сіняга кіта" насамрэч многае аб'ядноўвае / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Тэорыі змовы — рэч дваістая: з аднаго боку, з іх смяюцца, з іншага — успрымаюць сур'ёзна. З аднаго боку, яны з'яўляюцца спантанна, з іншага — часам іх "укідваюць" спецыяльна з мэтай прапаганды і маніпуляцый. Навошта і як? Расказваем у нашай міні-рубрыцы "Метадычка".

 

Падзяляй, уладар і стварай вобраз ворага

Адна з задач прапаганды — знакамітае "падзяляй і ўладар". Калі ўсе спрачаюцца паміж сабой ці хаця б настроеныя падазрона адно да аднаго, яны не могуць аб'яднацца супраць цябе. І вуаля!

Так, напрыклад, беларускія прапагандысты любяць запускаць у медыяполе інфармацыю пра "агентаў" у дэмакратычным руху, а на іншую аўдыторыю — пра "лялькаводаў" са спецслужбаў. Любыя падзеі тлумачацца ў выніку змовамі той ці іншай "групы". Цалкам дурныя, такія тэзісы працуюць на людзей з пэўным псіхатыпам і прымушаюць іх быць больш падазронымі, менш давяраць і менш схіляцца да кааперацыі і супрацоўніцтва.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі