Праваабаронцы заклікалі падтрымаць Паўла Вінаградава

Аб гэтым праваабаронцы распавялі на прэс-канферэнцыі ў Мінску, прымеркаванай да пачатку кампаніі ў падтрымку актывіста Паўла Вінаградава. За 10 месяцаў гэтага года ён правёў у зняволенні ў агулам 50 сутак і зараз адбывае чарговы адміністрацыйны арышт.

"Адвольныя затрыманні выкарыстоўваюцца ўладамі менавіта ў мэтах пераследу палітычных актывістаў у сувязі з іх прыналежнасцю да тых або іншых палітычным групам і ажыццяўлення імі мірнай дзейнасці палітычнага характару", - мяркуе намеснік старшыні праваабарончай арганізацыі “Вясна” Валянцін Стэфановіч.

Паводле яго слоў, гісторыя адвольных прэвентыўных затрыманняў у Беларусі пачалася перад прэзідэнцкімі выбарамі ў 2006 годзе, перадае БелаПАН. Па дадзеных праваабаронцаў, за некалькі дзён да дня асноўнага галасавання 236 чалавек былі падвергнутыя адвольным прэвентыўным затрыманням. Усіх іх абвінавачвалі ў дробным хуліганстве і нецэнзурнай лаянцы ў грамадскіх месцах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі