Правабаронца дамогся афармлення тэхнічных дакументаў па-беларуску
Баранавіцкі правабаронца Сяргей Гоўша ўсё ж дамогся, каб дзяржаўныя органы па-беларуску аформілі яму тэхнічны пашпарт на нерухомасць і пасведчанне на карыстанне зямлёю. Вось што Сяргей Гоўша распавёў Еўрарадыё: "Дзеля гэтага мне давялося напрацавацца. І судом пагражалі, калі не заплачу за працу БТІ і Брэстгідразему, і лісты ўсюды пісаў. Брэсцкі чыноўнік раіў мне самому наняць перакладчыка. Потым была перапіска з Дзяржкамітэтам па маёмасці. Усё гэта, каб аформіць права на маёмасць на дзяржаўнай мове тытульнай нацыі. Ды ўрэшце я свайго дамогся".
Праўда, замест "ў" чыноўнікі ўсюды панапісвалі проста "у".
Праўда, замест "ў" чыноўнікі ўсюды панапісвалі проста "у".