Правілы ўезду ў Чарнагорыю стануць больш жорсткімі
Чарнагорыя / s-elephant.dp.ua
З 24 жніўня Чарнагорыя зробіць больш жорсткімі правілы ўезду для замежнікаў з-за пагаршэння сітуацыі з каранавірусом. Пра гэта паведамляюць прадстаўнікі Інстытута грамадскага здароўя Чарнагорыі.
Грамадзяне Албаніі, Босніі і Герцагавіны, Харватыі, Сербіі, Паўночнай Македоніі, Косава могуць ўязджаць у Чарнагорыю, як і раней, без абмежаванняў.
Жыхары іншых краін пры ўездзе павінны выканаць адну з наступных умоў:
— даведку аб праходжанні вакцынацыі (цалкам або першай дозай, Чарнагорыя прызнае таксама расійскую вакцыну "Спадарожнік");
— мець адмоўны вынік ПЦР-тэсту, зробленага не раней чым за 72 гадзіны;
— мець адмоўны экспрэс-тэст, зроблены не раней чым за 48 гадзін;
— прадаставіць доказы, што ўжо хварэў COVID-19, а з моманту атрымання першага станоўчага тэсту прайшло не больш за 180 дзён.
— Дзецям да 5 гадоў даведкі не патрэбныя.
Калі ў гасцей краіны не будзе ніводнага з дакументаў, яго адправяць на двухтыднёвую самаізаляцыю. Выйсці з яе можна пасля шостага дня знаходжання ў Чарнагорыі пры наяўнасці адмоўнага ПЦР-тэсту.
Ўзмоцненыя каранцінныя абмежаванні будуць дзейнічаць, як мінімум, да 10 верасня.
Нагадаем, што ў красавіку Чарнагорыя адмянілі для беларусаў (а таксама расейцаў і ўкраінцаў) усе абмежаванні на ўезд у краіну.
Афіцыйная статыстыка па каранавірусу ў Беларусі па стане на 21 жніўня:
За суткі на тэрыторыі краіны зарэгістраваныя — 1 тысяча 467 пацыентаў з COVID-19, выпісаныя — 1 тысяча 431 пацыент.
Усяго, з пачатку пандэміі, у Беларусі былі зарэгістраваныя — 468 тысяч 415 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 462 тысяч 244 пацыента, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі ў Беларусі памерлі 3 тысячы 670 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.