Праз два гады Беларусь запусціць у космас свой другі спадарожнік

Праз два гады Беларусь запусціць у космас свой другі спадарожнік

Другі беларускі спадарожнік паляціць у космас ужо ў 2017 годзе. Пра гэта сёння падчас канферэнцыі, якая аб’яднала навукоўцаў з 15 краін свету, заявіў старшыня Акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў.

Новы апарат ствараецца ў кааперацыі з расійскімі навукоўцамі — падпісанае адпаведнае пагадненне. Спецыялісты праводзяць усе неабходныя даследаванні і распрацоўваюць начынне прылады.

Усе дэталі праекта кіраўнікі акадэмій навук сёння абмеркавалі на выставе беларускіх распрацовак. Апроч таго, навукоўцы заявілі пра сумесны нанаспадарожнік — каб вывесці такі апарат на арбіту, не патрэбныя ракеты, да таго ж, на яго стварэнне патрабуецца ўдвая меней часу, паведамляе tvr.by

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі