Праз тыдзень падаражэюць цыгарэты
Падаражанне закране некаторыя іх віды.
Ад 1 снежня 2014 года некаторыя віды цыгарэт падаражэюць на 2,3% — 3,1%, паведамляе сайт Міністэрства па падатках і зборах.
У прыватнасці, Luckies Click & Roll падаражэе ад 16 тысяч рублёў да 16 500, усе віды Aroma Rich — ад 21 500 да 22 тысяч.
Нагадаем, што ад 1 лістапада ў Беларусі кошты выраслі адразу на 78 відаў цыгарэт.
Фота — drunov.ru