Прэм’ер Андрэй Кабякоў наведае Расію з працоўным візітам
Ён сустрэнецца са сваім расійскім калегам Дзмітрыем Мядзведзевым.
Прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў 5-6 лютага наведае Расію з працоўным візітам. 6 лютага ў дзяржаўнай рэзідэнцыі “Горкі” пад яго старшынствам пройдзе паседжанне Еўразійскага міжурадавага савету. Кіраўнікі ўрадаў дзяржаў — сябраў Еўразійскага эканамічнага саюза разгледзяць пытанні, звязаныя з працай гэтага інтэграцыйнага аб’яднання. Сярод іншага будуць абмяркоўваць пытанне аб далучэнні Кыргызстану да ЕАЭС.
У рамках візіту Кабякоў сустрэнецца з прэм’ер-міністрам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым.
У 2015 годзе Беларусь з’яўляецца старшынёй у інтэграцыйных органах Еўразійскага эканамічнага саюза — Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савету, Еўразійскага міжурадавага савету, Савету Еўразійскай эканамічнай камісіі, паведамляе БЕЛТА.
Фота: РИА Новости