Прэм’ер-міністр Польшчы сышла ў адстаўку

Прэм’ер-міністр Польшчы сышла ў адстаўку

Прэм’ер-міністр Польшчы Беата Шыдла сышла ў адстаўку. Яна ачольвала ўрад з лістапада 2015 года, пасля перамогі на парламенцкія выбарах партыі “Права і справядлівасць”. Цяпер на гэтую пасаду правячай партыяй вылучаная кандыдатура віцэ-прэм’ера, міністра фінансаў і развіцця Матэуша Маравецкага. Ён вядомы, як удзельнік антыкамуністычнага руху у ПНР (як і яго бацька).

Мяркуецца, што Шыдла вернецца ва ўрад, але ўжо будзе займаць пасаду намесніка прэм’ера (па іншай версіі — стане старшынёй Сейму). Дарэчы, у сераду “Грамадзянская платформа” прапаноўвала ў Сейме прагаласаваць за вотум недаверу ўраду Беаты Шыдла, але большасць гэтую прапанову адхіліла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі