Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Ліз Трас сыходзіць у адстаўку
Ліз Трас / Reuters
Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Ліз Трас сыходзіць у адстаўку. "Я застануся на пасадзе прэм'ера, пакуль пераемнік не будзе абраны", — заявіла яна ў чацвер.
47-гадовая Трас стала прэм'ерам у пачатку верасня 2022-га, змяніла на гэтай пасадзе Борыса Джонсана. Да таго яна была міністрам замежных спраў.
"Бі-Бі-Сі" тлумачыць кароткае прэм'ерства Ліз Трас тым, што яна здолела за кароткі час паглыбіць палітычны і эканамічны крызіс у краіне. Яе план рэформаў у Вялікабрытаніі (зніжэнне падаткаў для багатых, адмена запланаванага павышэння падаткаў на бізнес і запланаваная падтрымка насельніцтва грашыма ў адказ на рост цэн на святло і цяпло) не знайшоў разумення ў рынкаў. Трас не патлумачыла, адкуль возьме на гэта чвэрць трыльёна фунтаў. Яна страціла падтрымку парламенцкай фракцыі і электарата (рэйтынг каля 15%), двух галоўных міністраў. Сярод тых, хто ўкладаў грошы ў брытанскую эканоміку, пачалася паніка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.