Прэм’ер Польшчы: Двухбаковыя адносіны з Беларуссю палепшыліся

Двухбаковыя адносіны з Беларуссю палепшыліся. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск на эканамічным беларуска-польскім форуме, які праходзіць у Варшаве, паведамляе “Польскае радыё”.
Па словах прэм’ера, наладжванне беларуска-польскіх адносінаў "з самага пачатку было адным з прыярытэтных кірункаў" працы ўрада Польшчы. Пры гэтым ён зазначыў, што "разумеў: гэтая задача не з лёгкіх".

На думку кіраўніка польскага ўрада, бізнесмены, мастакі і турысты адыгрываюць вялікую ролю ў паляпшэнні кантактаў паміж дзвюма нацыямі. Польскі прэм'ер лічыць, што эканамічны крызіс можа парадаксальным чынам зблізіць Беларусь і Польшчу, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі