Прэм'ер Украіны заклікае адмовіцца ад ізаляцыі Беларусі і Ірана
Прэм'ер-міністр Украіны Юлія Цімашэнка заклікае выкарыстаць сусветны крызіс для адмовы ад палітыкі ізаляцыі шэрагу краін. Пра гэта яна заявіла 7 лютага, выступаючы на Мюнхенскай канферэнцыі па пытаннях бяспекі. Цімашэнка падкрэсліла, што гэта няўдзячная палітыка, якая не садзейнічае ўсталяванню сістэмы бяспекі. Украінскі прэм'ер-міністр прызнала, што у сітуацыі з Іранам і Беларуссю ёсць праблема. Аднак, на яе думку, выйсце не ў тым, каб гэтую праблематыку ўзводзіць у норму для ізаляцыі краін, а ў тым, каб ухіліць праблему і знаходзіць ключы да інтэграцыі.
Інтэрфакс
Інтэрфакс