Прэм'еру Ірландыі пагражае адстаўка за інтэрв'ю ў п'яным выглядзе
Прэм'ер-міністру Ірландыі Браяну Коўэну пагражае адстаўка пасля паведамленняў, што ён даваў інтэрв'ю ў п'яным выглядзе. Сябры ўзначаленай Коуэнам партыі ды былы намеснік міністра замежных справаў патрабуюць правесці тэрміновае паседжанне, каб абмеркаваць гэтую сітуацыю. Газета The Guardian піша, што прадстаўнікі апазыцыі абвінавацілі Коўэна, што ён быў нецвярозы на афіцыйным прыёме сваей партыі і не змог выкласці пазіцыю ўрада па некаторых эканамічных пытаннях.
Сам Коўэн адпрэчвае абвінавачванні.
Сам Коўэн адпрэчвае абвінавачванні.