Прэмію для жанчын-палітыкаў у Германіі атрымала дэпутатка, якая эмігравала з РБ

Паліна Гардзіенка

Паліна Гардзіенка / BK Media Solutions

Узнагароду імя Хелены Вэбер за выдатную працу атрымала мюнхенская дэпутатка Паліна Гардзіенка, якая пераехала ў Германію з Мінска, перадае DW.

Гэтую прэмію атрымліваюць рэгіянальныя жанчыны-палітыкі, якія змагаюцца за раўнапраўе і разнастайнасць у палітыцы, даючы прыклад падрастаючаму пакаленню. Разам з Гардзіенка ўзнагароду атрымалі яшчэ 14 жанчын.

Паліна Гардзіенка мае 25 гадоў. У яе сям'і ўкраінскя карані, сама дзяўчына нарадзілася ў Расіі, але вырасла ў Беларусі. У 15-гадовым узросце Паліна пераехала ў Германію да цёткі. Там яна хутка інтэгравалася ў грамадства і дасягнула поспехаў у палітыцы. Цяпер яна з'яўляецца дэпутаткай гарсавета Мюнхена ад партыі сацыял-дэмакратаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі