Прэс-цэнтр АТА: Расійская армія знішчыла украінскую вёску (фота)
Кіеў заяўляе, што вёска Сцяпанаўка ў Данецкай вобласці была амаль цалкам спаленая ў выніку артабстрэла “Градамі” з расійскай тэрыторыі.
"Расійскія ракеты трапна траплялі ў мірныя дамы украінцаў. Руйнуючы не толькі жыллё, але і чалавечыя мары і лёсы", - сказана ў паведамленні штаба Антытэрарыстычнай аперацыі.