Прэс-сакратар РПЦ: Канстанцінопальскі патрыярхат стае на шлях расколу
Кіраўнік Канстанцінопальскага патрыярхату праваслаўнай царквы Варфаламей стаў на шлях расколу, калі падтрымаў аўтакефалію украінскай царквы. Пра гэта заявіў у Мінску прэс-сакратар патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла айцец Аляксандр Волкаў. На думку прадстаўніка РПЦ, гэта негатыўна адбіваецца на сувязях паміж праваслаўнымі цэрквамі ў свеце.
“Канстанцінопальскі патрыярхат стаў на зусім неправамоцны з пункту гледжання праваслаўнага ўспрымання шлях, які ўжо прыводзіць Канстанцінопальскі патрыярхат да падтрымкі расколу, да павелічэння, множанню, узмацненню таго супрацьстаяння, якое і так ужо існуе ў царкоўным жыцьці Украіны. Несумненна, усе гэтыя дзеянні надзвычай згубна адаб'юцца на ўсім сусветным праваслаўі, бо гэтымі дзеяннямі Канстанцінопальскі патрыярхат разбурае тое праваслаўнае адзінства, якое ствараецца стагоддзямі, якое дорага кожнаму чалавеку, што ставіцца да праваслаўнай веры не як да палітычнага нструмента, якім можна дзейнічаць на карысць нейкіх абставінаў”, — цытуе айца Аляксандра Волкава TUT.by.
Канчатковую адзнаку дзеяннямі Канстанцінопальскага патрыярхату дасць Святы Сінод у панядзелак у Мінску. Волкаў абяцае, што адказ будзе “адэкватны і жорсткі”.
На гэтым тыдні Сінод Сусветнага патрыярхату прыняў шэраг рашэнняў, якія тычацца надання Украінскай праваслаўнай царкве аўтакефаліі. Сярод іншага было спыненае дзеянне ўказа 1686 года, які даваў права Маскоўскаму патрыярхату прызначаць мітрапаліта Кіеўскага. Такім чынам, Сусветны патрыярхат працягвае працэдуру томаса для Украінскай праваслаўнай царквы.