Прэс-сакратар Саўміна: усе прадпрыемствы працуюць у штатным рэжыме
Работнікі "Гродна Азота" ля прахадной
Ва ўрадзе пракаментавалі шматлікія паведамленні аб спробах страйкаваць работнікаў шэрагу буйных прадпрыемстваў Мінска і Гродна.
"Па стане на 10.00 26.10.2020 г. усе прадпрыемствы рэальнага сектара эканомікі Рэспублікі працуюць у штатным рэжыме", — напісала на сваёй старонцы ў Facebook прэс-сакратар урада Беларусі Аляксандра Ісаева.
Паводле яе слоў, вытворчасці не спыненыя, "як гэта падаюць асобныя тэлеграм-каналы".
З раніцы ў тэлеграм-каналах пачалі з'яўляцца відэасведчанні, што работнікі шэрагу прадпрыемстваў спрабуюць далучыцца да агульнанацыянальнай забастоўкі. Не ўсе работнікі прыступілі да працы на МЗКЦ, МТЗ, ВА "Атлант" і іншых буйных прадпрыемствах. У фае ўніверсітэтаў, у тым ліку БДУ, БДУІР і МДЛУ, з раніцы сабраліся студэнты і зладзілі сядзячую забастоўку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.