Прэзентавалі новую форму БАТЭ (фота, відэа)
Футбалісты барысаўскага клуба будуць выступаць у ёй у новым сезоне.
Праект ФК БАТЭ і кампаніі Joma разлічаны на тры гады. Іспанскія спецыялісты распрацавалі для БАТЭ гульнявую форму ў звыклых жоўта-сініх колерах.
Як адзначае прэс-служба БАТЭ, для вырабу новай формы выкарысталі самыя сучасныя тэхналогіі. На прэзентацыі яе прадстаўлялі паўабаронца Сяргей Крывец, брамнік Сяргей Чэрнік (нагадаем, ён перайшоў з гродзенскага "Нёмана") і нападаючы Сяргей Радзівонаў.
Фота, відэа — fcbate.by