Прэзідэнт Сербіі ўзнагародзіў Лукашэнку ордэнам 2-й ступені, Пуціна — 1-й

Аляксандр Лукашэнка атрымаў ордэн Рэспублікі Сербія 2-й ступені. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін "за асаблівае развіццё сяброўскіх адносін" атрымаў ордэн Рэспублікі Сербія 1-й ступені.

Таксама былі ўзнагароджаныя яшчэ 10 прэзідэнтаў: кіраўнікі Украіны, Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана, паведамляе сайт прэзідэнта Сербіі. Адзначым, што ўсе гэтыя дзяржавы, як і Беларусь, не прызналі незалежнасць Косава.

Фота — sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі